ЗБС запрашае студэнтаў на адукацыйную праграму для будучых лідараў і лідарак

ЗБС запрашае на адукацыйную праграму студэнтаў і студэнтак беларускіх ВНУ, якія жадаюць вырашаць лакальныя і глабальныя выклікі для Беларусі. Праграма накіравана на развіццё лідарскіх якасцяў і стварэнне новых моладзевых ініцыятыў.
Студэнты і студэнткі з усёй Беларусі аб’яднаюцца, каб палепшыць свае лідарскія здольнасці і зрабіць Беларусь крышачку лепш.

Падчас праграмы вы паўдзельнічаеце ў трох уікенд-семінарах разам з актывістамі і актывісткамі з усёй Беларусі. На семінарах і лекцыях вы атрымаеце веды, карысныя для будучых лідараў і лідарак. Ад тэарэтычнай інфармацыі пра сістэму адукацыі і правы чалавека да менеджменту праектаў і працы з людзьмі. Усяго запланавана 22 адукацыйныя блокі ў розных фарматах.

Бліжэй да завяршэння праграмы ўсіх чакае адукацыйны візіт ва Украіну для знаёмства з досведам рэформаў сістэмы вышэйшай адукацыі, студэнцкім самакіраваннем і грамадзянскай супольнасцю гэтай краіны.

Вынікам трох месяцаў працы стане рэалізацыя вашага ўласнага праекта, які будзе вырашаць пэўную лакальную або глабальную праблему ў Беларусі. На працягу ўсёй праграмы вам будуць дапамагаць т’ютары і т’ютаркі, якія маюць досвед студэнцкага актывізму і экспертызу.

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праграму, пражыванне і ежу. Іншагароднім аплочваецца дарога да месца правядзення.

Падрабязней пра праграму і рэгістрацыю можна даведацца на сайце.

Даведка: Акадэмія студэнцкага лідарства (АСЛ) — адукацыйная праграма для студэнтаў і студэнтак 1-3 курса, якія навучаюцца ў Беларусі. З 2012 года праграма мае 250 выпускнікоў і выпускніц, якія сталі лідарамі і лідаркамі грамадска-палітычнай супольнасці і бізнэс-асяроддзя. Арганізатарам праграмы выступае Нацыянальны студэнцкі саюз – Задзіночанне беларускіх студэнтаў. 

Паводле прэс-рэліза

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: