Здаецца, у Беларусі хочуць прыняць закон аб забароне «прапаганды ЛГБТ-ідэалогіі»

У Міністэрства адукацыі даслалі дакумент, у якім тлумачыцца, чаму Беларусь павінна прыняць закон аб забароне «прапаганды "ЛГБТ-ідэалогіі"» (аналагічны закон дзейнічае ў Расіі з 2013 года). Фатаграфіі дакумента ананімна перадалі актывісту Андрэю Завалею, чым ён падзяліўся ў Facebook.
Мяркуючы па ўсім, дакумент адправіў Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў Беларусі. У першых абзацах заяўляецца, што наша краіна знаходзіцца ў дэмаграфічным крызе (шлюбы распадаюцца, зніжаецца нараджальнасць) — на думку аўтараў, асаблівую ролю ў гэтым адыграла ЛГБТ-кам'юніці, што прасоўвае «распусту і ўсёдазволенасць».

У тэксце прыводзяць прыклады той самай прапаганды, якая «раскладае сямейныя каштоўнасці» — вясёлкавыя шасціколерныя сцягі на прадуктах харчавання, дзіцячых цацках, афішах брэсцкага фестывалю прафесій, у трансляцыях прагнозаў надвор'я і гэтак далей. Дарэчы, у папулярызацыі «вычварэнняў» абвінавацілі некаторыя беларускія медыя: KYKY, TUT.by, The Village Беларусь і іншых.

Далей у дакуменце распавядаюць пра досвед іншых краін, якія спрабавалі ўвесці падобную практыку на сваіх тэрыторыях. У якасці паспяховага прыкладу прыводзяць Расію — хоць аўтары прызнаюцца, што за дыскрымінацыю, замацаваную на дзяржаўным узроўні, яе крытыкуюць міжнародныя арганізацыі. Падобны законапраект аб забароне «прапаганды гомасексуальнасці» спрабавалі прыняць Казахстан, Кыргызстан, Украіна, Малдова, Літва, Латвія — але няўдала. Аўтары вінавацяць у гэтым праваабаронцаў і прапануюць ўлічваць той эфект, які новы закон акажа на імідж Беларусі.

Што прапануюць Мінадукацыі

— Увесці крымінальную і адміністрацыйную адказнасць за прапаганду ЛГБТ-каштоўнасцяў і распаўсюд інфармацыі, якая дыскрэдытуе інстытут сям'і і шлюбу;

— Павысіць «узрост згоды» «на мужаложаства» з 16 да 18 гадоў.

Падрабязней можна азнаёміцца з тым, што тут пішуць:

Крыніца: facebook.com/andrei.zavalei

Паводле kyky.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: