Здымаў пра праваахоўнікаў сюжэты, а пасля сам трапіў у ІЧУ

Былога апэратара тэлеканала «Пінск», які раней здымаў сюжэты ў тым ліку і пра праваахоўнікаў,  затрымалі і асудзілі, — паведамляе Медыя-Палессе.

Ілля Куніцкі 13 верасня падышоў у кампаніі сяброў да будынка ГАУС. Маладыя людзі хацелі высветліць, што з іх затрыманай знаёмай. У нейкі момант супрацоўнікі міліцыі выйшлі з будынка і завялі Іллю ўнутр. Крыху пазней у ГАУС апынуліся і сябры. Адзін з іх адзначыў, што забралі шасцярых чалавек, а адпусцілі траіх. У ізалятары часовага ўтрымання Пінскага ГАУС Ілля правёў крыху менш сутак.

— Ціснулі маральна. Вельмі жорстка. Адзін сказаў, што калі знойдзе відэа 9-10 жніўня, то дубінкай мяне... першапачаткова казалі: «Пакажы тэлефон, калі нічога няма, то адпусцім». Убачылі Тэлеграм. «Ага, давай, паказвай ...» хацелі чытаць перапіскі, я заблакаваў тэлефон. Пагражалі, што канфіскуюць, ускрыюць. І тады ўжо ледзь б не крымінальная справа.

14 верасня ў 15.30 да будынка суда пад'ехаў аўтазак. З яго вывелі траіх затрыманых, у ліку якіх быў і Ілля. У судзе некалькі гадзін яго чакалі жонка, сябры і неабыякавыя пінчукі.

Іллю Куніцкага абвінавацілі ў тым, што ён удзельнічаў у мітынгу 13 верасня. Суддзя вынес рашэнне, што малады чалавек вінаваты. За ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве яго аштрафавалі на 10 базавых велічынь (270 рублёў). Праз пару хвілін Ілля апынуўся на волі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: