Здзек з Жамчужнага працягваецца. ДВП МУС: Парушэнняў няма

Каардынатары праваабарончай ініцыятывы «Форум «Свабоду палітвязням Беларусі» атрымалі адказ на адкрыты зварот-петыцыю з патрабаваннем спыніць катаванні Міхаіла Жамчужнага.

«Пасля пераводу Міхаіла Жамчужнага ў калонію ПК-9 у Горках, адміністрацыяй ПК-9 была зроблена спроба змясціць Міхаіла ў атрад нумар 13, дзе, як вядома ад былых зняволеных, знаходзяцца вязні, маючыя нізкі крымінальны статус, што па «крымінальных законах» у турме падобна смерці. Міхаіл адмовіўся і за непадпарадкаванне яго адправілі ў ШІЗА. Пасля адсідкі тэрміна яму ізноў далі загад ісці ў той самы атрад, ізноў адмовіўся — ізноў ШІЗА, і ізноў, і так 14 разоў. Агулам з пачатку жніўня Михаіл Жамчужны правёў у ШІЗА каля 100 сутак», — адзначаецца ў звароце.

Падпісанты звароту лічць, што «адміністрацыя ПК-9, ужываючы супраць зняволенага Жамчужнага Міхаіла катаванні, жорсткія, бесчалавечныя, зневажаючыя годнасць метады абыходжання , парушае як законы Рэспублікі Беларусь, так і міжнародныя дамовы» і патрабуюць спыніць катаванні людзей у турмах, калоніях і прыцягнуць вінаватых у катаванях «статусамі» да адказнасці.

Каардынатарка форума «Свабоду палітвязням Беларусі» Ганна Шапуцька паведаміла, што 23 і 24 лютага атрыманы адказы на зварот, падпісаныя начальнікам упраўлення ДВП МУС па Магілеўскай вобласці Таўкачовым Ю.У. і першым намеснікам ДВП МУС І.Б. Мысліцкім.

У сваіх адказах міліцэйскія чыноўнікі сцвярджаюць, што фактаў супрацьпраўных дзеянняў да М. Жамчужнага з боку службовых асоб не ўстаноўлена, пагроза жыццю і здароўю асуджанага адсутнічае.

Між тым, праваабаронцы заяўляюць, што катаванні Міхаіла Жамчужнага не спыніліся. Андрэю Бандарэнку ад адваката стала вядома, што палітвязня зноў накіравалі ў ШІЗА.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!