Зяленскі пераймянуе Адміністрацыю прэзідэнта ў Офіс і скароціць штат

Кіраўнік Украіны Уладзімір Зяленскі вырашыў змяніць назву Адміністрацыі прэзідэнта на «Офіс прэзідэнта», які будзе месціцца ва Украінскім доме на кіеўскім Крашчаціку. Пра гэта піша Белсат
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Зяленскага Руслан Рабашапка заявіў:

«Логіка новай структуры – мы адыходзім ад назвы адміністрацыя і пераходзім да тэрміну, які з’яўляецца больш сучасным, больш еўрапейскім».

Як дадае канал «112», у новым Офісе будзе створаны Кабінет прэзідэнта, кабінет кіраўніка офіса, каля дзясятка дырэктаратаў і столькі ж дэпартаментаў. Пры гэтым Зяленскі плануе скараціць штат, дзе цяпер працуе крыху больш за 400 асобаў.

Забеспячэнне Офіса прэзідэнта ўскладзена на Дзяржаўнае ўпраўленне справамі, а ўзровень аплаты працы супрацоўнікаў Офіса павінен будзе вызначыць Кабінет міністраў.

Змены плануецца ажыццявіць цягам году.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!