Зянон Пазняк заклікае бараніць Курапаты

Адкрывальнік Курапатаў і адзін са стваральнікаў Кансерватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ заклікаў бараніць Курапаты.



Зянон Пазняк адзначыў:

— Цяпер будучыня ў нашых руках. Трэба ісці і яе бараніць. Не першы раз. Але гэты раз, калі яны пайшлі ў адкрытую супраць народнай памяці, яны пацерпяць паражэнне. У Курапатах будзе ім іхні канец. Не паднімайце руку на беларусаў. Гэта, што яны пачалі рабіць, для іх закончыцца вельмі дрэнна. Яшчэ раз заклікаю моладзь, ідзіце ў Курапаты, бараніце сваю будучыню.

4 красавіка ў Курапатах з дапамогай спецтэхнікі было дэмантавана 70 драўляных крыжоў, усталяваных у мінулым годзе грамадскімі актывістамі на чале са Зміцерам Дашкевічам.

Беларускае Радыё Рацыя


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: