Злілі ўнутраныя справаздачы МУС: Аказваецца, у Беларусі затрыманых нашмат больш, чым было вядома

Народнае антыкрызіснае кіраванне паведаміла, што ў іх распараджэнне патрапілі ўнутраныя справаздачы МУС. З іх вынікае, што ў Беларусі нашмат больш затрыманых за пратэсты, чым вядома праваабаронцам.
У справаздачах гаворыцца, што з 9 жніўня па 3 лістапада ў Беларусі затрымалі больш за 25 800 чалавек за «парушэнне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах і ўчыненне іншых правапарушэнняў пры іх правядзенні». За гэты ж час супрацоўнікі склалі больш за 24 тысячы адміністрацыйных пратаколаў.

Па дадзеных справаздачы, з дня выбараў беларусы падалі ў органы 4000 заяў аб гвалце з боку супрацоўнікаў сілавых структур.

Калі гэта сапраўды так, то на сённяшні дзень, з улікам затрыманняў за 4-13 лістапада, колькасць затрыманых па палітычных прычынах у Беларусі перавысіла 27 тысяч.

Раней лічылася, што ў краіне адбылося каля 18 тысяч затрыманняў - столькі прозвішчаў аказалася ў спісах затрыманых, якія вядуць праваабаронцы з "Вясны". Праваабаронцы прызнаюць, што іх спісы могуць быць няпоўныя, бо не ўсе затрыманыя паведамляюць пра сябе ў праваабаронцам або ў СМІ.

the-village.me

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: