Зміцер Дашкевіч атрымаў 15 сутак арышту

Былога лідара «Маладога Фронта» затрымалі падчас акцыі ў Курапатах.

Фота з фэйсбука Насты Дашкевіч

Зміцер Дашкевіч прысуджаны да 15 сутак няволі. Такое рашэнне сёння прынятае ў судзе, аб чым у фэйсбуку паведаміла жонка актывіста Наста Дашкевіч.

Змітра Дашкевіча схапілі 15 студзеня падчас чарговай Курапацкай варты. Незадоўга да затрымання Зміцер выклаў у сацсеткі фотаздымак і напісаў: «Беларусь выстаяла ў савецкіх канцлагерах, перамагла нацыскія канцлагеры, то адолеем мы і канцлагеры лукашэнак-карпянковых. Жыве Беларусь!»

Час да суда Зміцер Дашкевіч правёў у ізалятары часовага ўтрымання Мінскага раёна.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: