Зміцер Дашкевіч: На гэтым тыдні подпісы будуць у Мінкульце

«10.500 подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці мы перададзім ў Міністэрства культуры 26 альбо 27 кастрычніка», — распавёў актывіст «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч.

Зміцер Дашкевіч каля Мінскага гарадскога суда падчас працэсу над Эдуардам Пальчысам


—    Цяпер заканчваецца фільтрацыя падпісных лістоў, і некаторыя з іх давялося адкласці ў бок. Недзе яны былі няправільна запоўненыя, таму мы вырашылі такія палічыць несапраўднымі. А ўвогуле атрымалася, што за месяц за бел-чырвона-белы сцяг падпісалася прыкладна 10.500 чалавек, — распавёў Зміцер Дашкевіч

—     Дакладна невядома, калі перададзіце іх у Міністэрства культуры?

—    Магчыма, 26 кастрычніка, але, калі ў гэты дзень будзе абвешчана рашэнне па справе Эдуарда Пальчыса, то перанясем паход у Мінкульт на наступны дзень. Па-першае, не варта дзве інфармацыйныя падзеі сумяшчаць у адзін дзень, па-другое, нашы актывісты будуць ля суда, дзе праходзіць працэс над Пальчысам.

—     На якую рэакцыю чыноўнікаў вы разлічваеце?

—    Тут бессэнсоўна нешта загадваць. Мы проста зрабілі сваю справу, а значыцца ўжо дасягнулі пэўнага выніку.

—    Учора перадача «Справа прынцыпу» на АНТ была прысвечаная тэме нацыянальнай ідэі. Запрошаны на тэлебачанне палітолаг Валер Карбалевіч у прыватнасці сказаў у час свайго выступу, што «прыспеў час, калі дзеля агульнанацыянальнага прымірэння трэба бел-чырвона-белы сцяг абвясціць нацыянальным»…

—    Тэма, як бачым, на слыху, але паглядзім, ці хопіць смеласці ў дзяржавы прызнаць бел-чырвона-белы сцяг гісторыка-культурнай каштоўнасцю.


Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: