Зміцер Дашкевіч: Не бачу аргументаў, якія дазволілі б нам супрацьстаяць усталёўцы помніка ад дзяржавы

Безумоўна, самая лепшая дапамога ад нашай дзяржавы – гэта не суваць свінячы лыч, не перашкаджаць добрай справе.
Зміцер Дашкевіч, фота Белсат

Зміцер Дашкевіч, фота Белсат

Не лезлі чыноўнікі – і дзясяткі тысяч годна адсвяткавалі БНР-100. Не перашкаджала дзяржава – і Глеб Лабадзенка з народнай падтрымкай паставіў першы ў Беларусі помнік Тадэвушу Касцюшку. Не стаўляюць ідэолагі саўка палкі ў колы – і Андрэй Кім запаланіў кінатэатры беларускай мовай. З іншага боку, сунула дзяржава свой лыч – і няма шыльды БНР. Зноў уціснула парсючыны пятак – разбурыла дзень вышыванкі. Завішчалі свінні у пагонах – і няма заўзятараў на спартовых трыбунах.

І вось цяпер мы назіраем, як падыходзіць да рэалізацыі ўсталёўка дзяржавай памятнага знаку ў Курапатах. Форма, у якой нашая дзяржавушка часта робіць тыя ці іншыя дзеянні, – ні з кім не раючыся, нахрапам, – абгрунтавана выклікае адмоўную рэакцыю арганізма. Але апроч формы ёсць змест – і нам трэба добра падумаць над тым, наколькі гэта сапраўды слушна, па змесце пратэставаць супраць дзяржаўнага мемарыялу ў Курапатах?

Дазволю сабе выказаць меркаваньне. Асабіста я не бачу ніякіх лагічных і маральных аргументаў, якія дазволілі б нам супрацьстаяць усталёўцы памятнага знаку ад дзяржавы.

Па-першае, сам памятны знак не самы горшы, які мог бы быць. Ну не ў РПЦэшную ж цыбуліну збіраюца апрануць «Галгофу», але паставіць даволі сціплы звон. Што дрэннага ў ім ці такога ўжо непрыгожага?

Па-другое, мы так доўга абвінавачвалі пракамуністычную дзяржаву (і рабілі гэта слушна), што яна не ўшаноўвае Курапаты і памяць нявінна забітых камуністамі. Ну вось цяпер прыйшла (пара. — НЧ.) ушанаваць. Што зрабіць, што дзяржавушка нашая гэта робіць нязграбна? Іншага чакаць і не выпадала. Але ўсё ж пагодзімся, усталёўка памятнага знака – гэта не блюзнерства, як пабудаваны побач бульбашжор «Поедем-поедім», але ўшанаванне Курапатаў.

Па-трэцяе, хіба дзяржава нешта бурыць з народнага мемарыялу? (А я лічу, гэта магла быць адзіная сапраўдная падстава, якая дазволіла б не толькі выходзіць на пратэст, але і заклікаць да пратэсту грамадства.) Не, не бурыць – пакуль у дзяржавы хапае розуму нічога не кранаць. І адказныя за працы людзі публічна абяцаюць, што нічога кранута не будзе.

Магчыма, нехта лічыць сябе правым казаць: тут не рабіце, а рабіце тут; вы не ўшаноўвайце, а вы шануйце. Ну, хто лічыць правым, няхай робіць. Але я мяркую, гэта і не вельмі слушна, і не вельмі лагічна. Канечне, нам бы хацелася ўсё і адразу: і каб архівы адкрылі, і каб ідалаў савецкіх скінулі, і каб злачынцы былі названы злачынцамі, і каб тое, што робіцца ў Курапатах, рабілася шчыра і без кан’юктуры.

І ці не ў падобнай сітуацыі быў апостал Павал, які дзве тысячы год таму пісаў, што некаторыя з любові прапаведуюць Ісуса Хрыста, а некатоыря праз зайсдрасць, каб павялічыць цяжар Паўлавых путаў. І кажа: «І што з гэтага? Усякім чынам, ці дзеля віду, ці праўдзіва, але Хрыстос прапаведуецца, і я з гэтага радуюся і буду радавацца» (Піліпцам 1). Дык паслухайце, сябры, мы не круцей за чалавека, тэкстамі якога напоўнена ледзь не палову Новага Запавету.

Некаторыя з любові змагаюцца за Курапаты, а іншыя з зайздрасці, а іншыя, каб павялічыць цяжар нашых путаў. І што з гэтага? Я мяркую, нічога. Бо ўсякім чынам, ці дзеля віду, ці праўдзіва, але праўда пра Курапаты прапаведуецца. Гэтаму давайце радавацца.


Фэйсбук Змітра Дашкевіча

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Люстэрка
  • 2018-10-17 12:20:20
Тое, чаго не бачыць Дашкевіч. Устаноўлены ў цэнтры Галгофы дзяржаўны знак, згодна існуючых правілаў, будзе пераданы на гаспадарчы баланс адпаведнай дзяржаўнай арганізацыі з выдзяленьнем адвольнай тэрыторыі вакол знака (хоць бы і ўсе Курапаты), дзе будзе цалкам распараджацца гэтая арганізацыя.
Гэта значыць, што свабодная воля людзей, накіраваная ў няспынны працяг Народнага Мэмарыяла як помніка вечнасьці (устаноўкі памятных крыжоў), будзе спынена. Помнікі-крыжы з цягам часу будуць ліквідаваныя дзяржаўнымі ворганамі ведамасным парадкам.
У тым ліку і тыя, што сёння з такім трудом усталёўвае сам Дашкевіч.
Уся яго праца пойдзе прахам. Усё, што ён сёння робіць, будзе знішчана.
Тое, што дзяржава адмаўляецца ад кампраміснага варыянту - усталяваць помнік, але не на самой Галгофе, дзе ляжаць парэшткі людзей(падчас раскопак учора ўжо знойдзены кулі),а ў пачатку брукаванага шляху на Галгофу, сведчыць пра тое, што ўлады хочуць рэалізаваць гэты план.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-17 12:46:04
Этот чел беспредельщик. То есть чел, которому законы по боку. Пару лет назад была какая-то его статья на Свабодзе (не помню о чем), в которой он спорил с сталым работником Свабоды и на форуме к той статье, в котором участвовал автор, я назвал его беспредельщик. Поэтому искать в его словах в статье или действиях вокруг темы Куропаты какую-то правдивость не можно.

Если бы, не дай Бог, когда-нибудь в РБ к власти пришла вот эта компашка бел-чырвона-белых, то нашай дзяржавы ад б-ч-б беспредела / ад б-ч-б анархіі не стала б. Бо дзяржава - гэта ўлада. Ёсць улада - ёсць дзяржава, няма ўлады - вечны бардак, вечны майдан, вечныя слуханні ці чытанні праз б-ч-б СМІ аб галаданні адраджэнцаў у маі 1995 у ВС і аб тым, як яны здабылі незалежнасць, калі 27.07.1990 выйшлі з залы, кшталту чытанняў у брэжнеўскія часы Малай Зямлі і інш.

Да ўлады на Беларусі новы чалавек, замест Лукашэнкі, які ўжо даўно не ловіць б-ч-б мышэй. Новы чел павінен навесці парадак на Бацькаўшчыне і змесці б-ч-б беспредел.
  • Vincuk
  • 2018-10-17 18:57:16
Anatol Starcou не трэба псаваць беларускую мову сваёй трасянкай, спачатку трэба прайсці курсы "Мова нанова".
Але гб-шнаму тролю (судзячы па каменту) яны ня дапамогуць.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-17 19:36:46
Вам змагарам і так дрэнна, і гэтак дрэнна: і калі з мовай беларус, і калі без мовы. Да таго ж трасянка мая родная мова - мая маці і бабулька са мной на ёй размаўлялі.

Ну і пра ГБ. Ды ў вас усе беларусы гэбнюкі, хто не з вашай секты змагароў.

"Мова нанова"...
Некалі біўся з зяпонаўцамі (мо два-тры гады таму) на форуме Наша Піва (пад нікам Кропка), абараняючы тую беларускую дзяўчынку, якая тую Мову нанову задумала. Апынулася яна нешта не тое задумала. Бо не бел-чырвона-белая была. І адпаведна вінаватая была ў тым, што не была родам з бел-чырвона-белай секты. Прапанавала мне потым сяброўства ў ФБ. Бо я на сваёй беларускай мове магу слова з пары літар напісаць пад любым нікам дык змагары бачаць мяне-пісаку наскрозь. Потым разыйшліся з дзяўчынкай...

Позна мне вучыць мову. Я ніводнай мовы ня ведаю і беларуская няхай не будзе выключэннем з гэтага майго правіла.
  • Anatol Starkou
  • 2018-10-17 20:03:05
Наблытаў крыху... Стваральніца адукацыйных курсаў «Мова ці кава» і размова на форуме НН адбылася роўна чатыры гады таму.
  • Юрась Беларус
  • 2018-10-18 21:28:12
Я выкажу згоду са Змітром. Варта назіраць, як вядуцца працы, каб усё было прыстойна, прыняць удзел - капаць роў для адводу вады, а таксама мне асабіста не вельмі падабаюцца некім пагрызеныя знізу крыжы, а таксама зусім не падабаецца трэснуты звон. Як быццам загадзя па помніку прайшліся вандалы... Я думаю, што к такому пагрызенаму помніку будзе мала жадаючых падысці бліжэй. Мяне асабіста ён не натхніў...

Каментаваць