Зміцер Дашкевіч. Рэквіем

Калі пачалося сёлетняе супрацьстаянне ў Курапатах, дзе-нідзе назвалі яго выпрабаваннем для ўсяго беларускага народу.
Шчыра сказаць, мне вельмі хацелася б, каб яно так і было. Але народ, здаецца, шчэ не ачухаўся з літаргічнага сну. Курапаты, як было кімсьці слушна заўважана, гэта іспыт найперш не грамадства, а эліты. Бо з каго перадусім будзе спытана гісторыяй: з рабацягі МТЗ ці з кіраўніка дэмакратычнай партыі? З каго за дзеянне ці бяздзеянне Бог спытае перадусім: з бабулькі, якая па нядзелях у храм ходзіць ці з кіраўніка царквы?

Здавалася б, Курапаты – сама тое месца, каб усім згуртавацца, узняць голас – і перамагчы. Бо калі яшчэ сітуацыю аднолькава ацэньвалі і Андрэй Дынько (рэдактар незалежнай Нашай Нівы), і Мікалай Чаргінец (кіраўнік прадзяржаўнага пісьменніцкага саюзу), якія ва ўнісон заяўляюць, што Курапаты – святое месца для ўсяго беларускага народу, а кабак каля нацыянальнага некропалю – ганьба, – калі і па якой тэме мы яшчэ сустрэнем такое аднадумства правых і левых, нашых і вашых? Ніколі і нідзе не сустрэнем.

Таму ў Курапатах церпяць тое, што ў іншым месцы цярпець ня стануць. Курапаты – адзінае месца, дзе я дзень трымаю бел-чырвона-белы сцяг – і не маю за гэтага ніводнага пратакола, а ўвечары не з валацугамі акрэсцінскім смуродам дыхаю, а дзетак дома спаткі ўкладваю.

Падавалася б, любая здаровая грамадская ці палітычная сіла павінна усімі рукамі ўчапіцца за гэтую магчымасць, стаць ля Курапатаў, каб сотні, а тое і тысячы беларусаў бачылі з кальцавой у тваіх руках забаронены, але высока ўзняты нацыянальны сцяг. Замест гэтага мы маем заяву партыі нацыянальных інтарэсаў пра тое, што яна сыходзіць з Курапатаў.

Адзін хрысціянін сказаў мне: «Курапаты-2018 – гэта рэквіем па ўсёй беларускай апазіцыі». Яно і сапраўды, калі падумаць: спісы ў Мін’юст усе падаюць на тысячу а тое і некалькі тысяч актывістаў, але ў Курапатах стаіць па некалькі чалавек, а некаторыя партыі нікога знайсці не могуць на абарону «святога для ўсяго народу месца». Але я запярэчыў, бо Курапаты – гэта рэквіем па ўсёй беларускай (альтэрнатыўнай) эліце, ці па ўсёй інтэлігенцыі – назавіце гэта як заўгодна.

Перадусім мяне дзівіць пазітыя тых, хто, па іхным уласным вучэнні, павінен несці сцяг Праўды. Я пра царкву Хрыстову. Паводле Бібліі кроў нявінна забітых, ад крыві Авеля, штодня крычыць да Бога. У апошняй кнізе Бібліі, Адкрыцці Яна, нявінна забітыя праведнікі галосяць: «Дакуль, Уладару Святы і Праўдзівы, не судзіш і не помсціш за кроў нашу жыхарам зямлі?» (Адкр. 6:10). І ці мала гэтай нявіннай крыві крычыць з мінскіх, віцебскіх і іншых Курапатаў па ўсёй Беларусі? Шмат. Але царква маўчыць.

Праваслаўная царква, якая мае выключныя пазіцыі ў Беларусі, выключна глуханямая. Адзінае што атрымалася – журналістам «Свабоды» ўзяць каментар у прэс-сакратара БПЦ Сяргея Лепіна, які асудзіў калякурапацкі кабак. Дзякуй яму за гэта! (Ягоную цытату мы надрукавалі ў новых буклетах, якія раздаюцца ў Курапатах і рэстаранах Зайдэса). Але ж гэта прыватнае выказванне, а не пазіцыя мільённай праваслаўнай царквы. Чаму ж БПЦ глуха і нема да крыку крыві тысяч і тысяч нявінна забітых?

Спатрэбілася два месяцы супрацьстаяння ў Курапатах, каб кіраўнік каталіцкага касцёлу Кандрусевіч асудзіў кабак у Курапатах. Нізкі паклон яму за гэта! Але ці гэта ўсё, што можа зрабіць Касцёл? Калі чытаеш гісторыю пра каталіцкіх герояў веры, такіх, як Ежы Папялушка і Ян Павал ІІ, то з'яўляецца «ерытычная» думка, што зрабіць можна болей. Уявіце, каб Кандрусевіч заклікаў вернікаў штонядзелю прыходзіць на малітву ў Курапаты, доўга пратрымаўся б бульбашжор ля Курапацкіх ямаў?

Але больш за ўсё мне, як пратэстанту, балела маўчанне пратэстантаў. Я думаў, ладна праваслаўныя – пад ціскам Масквы і пятой галоўнакамандуючага, ладна каталікі – ім новыя касцёлы трэба будаваць, але ж пратэстанты! – самой назвай пакліканы, каб заявіць пратэст беззаконню. Я думаў, разбяруцца праз месяц. Але нямыя. Думаў, разбяруцца праз два. Але глухія. Думаў, разбяруцца праз тры. І вось чытаю: подпіс усіх пратэстанцкіх япіскапаў Беларусі аб’яднаў зварот… – не, не пра Курапаты, – зварот да Лукашэнкі пра абарону ад ЛГБТ-прапаганды. Ведаеце, мне, – змешчанаму ва ўсе ЛГБТэшныя чорныя спісы «гамафобаў», як яны гэта называюць, – мне ўпяршой стала сорамна, што я пратэстант.

Безумоўна, і тут ёсць важныя выключэнні. Сам я хаджу ў пратэстанцкую царкву, амаль усе чальцы якой некалькі разоў на тыдзень праводзяць у Курапатах і талокі, і малітвы, і мы ўсталёўвалі крыжы. Але ж гэта «голас лямантуючага ў пустыні». А вось кіраўнікі пратэстанцкія і царква дадуць фору ў глухасці і немасці нават праваслаўным пад расійскім патрыярхатам.

У гэтай сітуцыі ўпяршой шкада і Лукашэнку – не адну брыгаду следчых трэба сабраць, каб пашукаць у ягонай рэпрэсіўнай дзяржаве прапаганду ЛГБТ.

У сённяшняй беларускай рэальнасці прасіць абароны ад садоміі ды яшчэ і ў Лукашэнкі, гэта як… Гэта як у 1937-ым прасіць камуністаў расстрэльныя спісы пісаць без памылак. Гэта як 1943-ім прасіць нацыстаў медычнай дапамогі для габрэяў перад забойствам газавымі камерамі. Гэта як злачынец са зброяй залез у вашую хату, а вы замест таго, каб бараніць сябе і дзіцёнка, просіце злодзея: не лайся матам, бо гідка нам гінуць у такой непрыстойнай атмасферы.

Курапаты сёння – гэта прызма, праз якую выяўляецца сутнасць многіх сфер нашага грамадства. Магчыма, па нейкіх з іх павінен прагучаць рэквіем. Нешта павінна памерці, каб потым уваскрэснуць.

Фэйсбук Змітра Дашкевіча

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-09-05 12:46:22
Вы змагары повязли во лжи. В б-ч-б лжи. Начало этой лжи вы не можете знать - ее начало случилось 30 лет назад. ВСЯ БЕЛАРУСЬ на ту ложь клюнула. ФСЯ! Я в том числе. И эта ложь называется Курапаты. С 1989 года 20 лет я находился в тумане той будто бы адраджэнскай правды. И только СЛУЧАЙНОСТЬ вывела меня из б-ч-б опъянения: в 2003 в Нью Йорке я встретился с Позьнякм и был рядом с ним ШЕСТЬ ЛЕТ. С первых же минут я насторожился, так как он не напоминал мне РУКОВОДИТЕЛЯ. А я же до того имел опыт работы не меньше 30 лет с руководителями разного уровня. И вот эта настороженность привела меня к поиску ответа на вопроос ПОЧЕМУ МЫ (адраджэнцы) ПРОИГРАЛИ? Я приглядывался к Позьняку шесть лет и нашел единственный правильный ответ на свой вопрос: единственной нашей ошибкой был Зянона Пазьняк на чале БНФ. Задайте сами себе тот же вопрос и найдите свой ответ или скачите во лжи пад б-ч-б сцягам и обрабатывайтесь ложью б-ч-б СМИ.
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-05 23:48:17
Ці наўрад з таго маладога пакалення, каму зараз вакол трыццаці (маю наўвазе нарадзіліся падчас "адкрыцця" Курапат), тым больш ці наўрад з майго старога пакалення, якое цалкам задурманена так званым б-ч-б "адраджэннем", а хутчэй нехта з дзяцей маладога пакалення зразумея і працягне маю справу, а менавіта: МЕНАВІТА з "адкрыцця" Канторай Курапат у 1988 пачаўся тутэйшы лукашызм, а Беларускага Народнага Фронту ніколі не існавала - існаваў зя-БНФ, які ўвесь час свайго існавання блукаў у фарватары ўлады КП(б)Б. Моф артыкул ІНТЭРВЕНЦЫЯ “АДРАДЖЭННЕ” (дзве часткі):
https://starkou.livejournal.com/2012/12/20/
https://starkou.livejournal.com/2012/11/20/
мой артыкул ШТО АБАРАНЯЮЦЬ АБАРОНЦЫ КУРАПАТ https://starkou.livejournal.com/161838.html
артыкул Еўрарадыё.FM “Позняк ни при чём”. Кто 30 лет назад нашёл кости расстрелянных в Куропатах" https://euroradio.fm/ru/poznyak-ni-pri-chyom-kto-30-let-nazad-nashyol-kosti-rasstrelyannyh-v-kuropatah
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-06 00:42:44
"... існаваў зя-БНФ, які ўвесь час свайго існавання блукаў у фарватары палітыкі ўлады КП(б)Б."

Так трэ чытаць мой каментар. Прабачце за рэдагаванне.
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-05 23:49:17
Свабода. 2.06.18, 15:47. Артыкул Ганны Соўсь «Зянон Пазьняк: Усё пачалося з Курапатаў.» Яго адказ на пытанне пра публікацыю ў ЛІМе: «Гэтаму артыкулу папярэднічала пэўная лібэралізацыя савецкага грамадзтва, перш за ўсё ў сфэры інфармацыі. Але адкрыць праўду пра Курапаты на ўзроўні афіцыйнага друку тады было не рэальна. Я рыхтаваўся да гэтага 15 гадоў і выбраў момант перад 19-й канфэрэнцыяй КПСС, калі можна было скарыстаць часовы параліч сыстэмы і паспрабаваць ударыць нечакана.»

Як бачыце, праз 30 гадоў пасля адкрыцця, першаадкрывальнік успомніў, што адчыніў Курапаты 45 лят таму. Вось што абараняюць бел-чырвона-белыя змагары ля Курапатаў - успаміны ці байкі свайго ідала.

Дарэчы XIX канферэнцыя КПСС праходзіла ў Маскве з 28.06 па 1.07.88 праз 47 гадоў пасля XVIII канферэнцыі ВКП(б), якая адбылася незадоўга да пачатку Вялікай Айчыннай вайны (1941-45) і таксама праходзіла ў Маскве з 15.02. па 20.02.41
  • Anatol Starkou
  • 2018-09-05 23:50:13
ПРИЛОЖЕНИЕ. Еврорадио.FM 03.06.2018. Статья Павла Свердлова «Позняк ни при чём». Кто 30 лет назад нашёл кости расстрелянных в Куропатах».
Два отрывка:
«Текст статьи «Курапаты — дарога смерці» вы найдёте здесь же — ниже. Ближе к концу статьи её авторы благодарят троих парней за помощь в проведении раскопок: «Хотим назвать фамилии ребят, которые помогли нам в нелегком исследовании. Это Игорь Бага (он уже окончил школу и работает каменщиком) и ученики 171-й школы Минска Виктор Петрович и Александр Макрушин».
«Спустя 30 лет после тех событий Еврорадио отыскало Александра Макрушина. Сейчас ему 45 лет, в 1994-м он закончил физфак БГУ, растит сына. А в 1988 году, когда открылась история Куропат, Макрушину было всего 15.
— Авторы статьи никакого отношения к раскопкам не имели и близко. А копали мы втроём, — рассказывает Александр Макрушин.

Цалкам чытайце артыкул на Еўрарадыё.FM

Больш цікавага на «Новым Часе»: