Зміцер Дрозд: «Званок сябру» не будзе мець вялікага прапагандысцкага эфекту

Прапагандысцкі фільм БТ «Званок сябру» ацэньвае былы палітвязень Зміцер Дрозд.

Зміцер Дрозд

«Статкевіча як праслухоўвалі, так і праслухоўваюць. Прычым праслухоўваюць і Skype, і Viber. Відавочна, што сочаць за ім і ва Украіне. КДБ не дрэмле, сочыць усюды. Гэта першае. Другое — фільм зроблены вельмі груба, грунтуецца на старых матэрыялах, якія выкарыстоўваліся ў фільме “Жалезам па шкле”. Відаць, што новы фільм рабіўся ў вялікай спешцы, стараліся паспець да 25 сакавіка. Фільм выклікае агіду, відавочна, што стараліся запалохаць.

Мэта фільму — збіць хвалю вулічных пратэстаў, палохаючы Майданам і тым, што “можа быць, як ва Украіне”. Але я думаю, што гэты фільм не дасць вялікага прапагандысцкага выніку. Людзі хочуць выходзіць на акцыі не за Статкевіча ці за кагосьці іншага, а таму, што не могуць заплаціць “падатак на дармаедства”.

Кажуць, што фільм сведчыць пра канец умоўнай лібералізацыі, маўляў, актывістаў перасталі арыштоўваць, замест гэтага штрафуюць. Я, аднак, лічу, што ніякай лібералізацыі і не было. Таму што заплаціць штраф нашмат складаней, чым адбыць некалькі сутак у турме. Цяпер пачынаюць высылаць позвы абаронцам Курапатаў... Дзяржава дзейнічае ў сваім стылі. У яе па-ранейшаму адна функцыя — кантроль над грамадствам. Пабачыўшы фільм “Званок сябру”, можна яшчэ раз пераканацца ў тым, што метады засталіся тыя самыя».

 www.svaboda.org


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-03-07 13:29:39
А вось меркаванне палітолага: "Мо’ ўважаю пажаданае за сапраўднае, аднак падаецца, што «вярхі» ўжо не могуць захоўваць татальны кантроль над грамадствам, дый не надта хочуць… Прынамсі ва ўладзе існуюць розныя групоўкі, і канкурэнцыя паміж імі адчыняе простым смяротным «форткі магчымасцей»" http://belisrael.info/?p=9929

Больш цікавага на «Новым Часе»: