Зміцера Паліенку затрымалі. Прызначаны суд (дапоўнена)

Былога палітвязня Зміцера Паліенку затрымалі. Верагоднай прычынай стала яго адмова наведваць прызначаныя пасля вызвалення лекцыі ў мясцовым РАУС.
Зміцер Паліенка

Зміцер Паліенка

Пра гэта ў фейсбуку паведаміла сяброўка Зміцера Марына Насенка.

З РАУС Заводскага раёна Паліенку адвезлі ў Гарадскі адзел міліцыі, дзе паведамілі, што сёння на волю ён не выйдзе, а заўтра хутчэй за ўсё будзе суд.

Пасля вызвалення Зміцер распавядаў "Новаму часу", што яму кожны дзень трэба хадзіць у РУУС на лекцыі да таго часу, пакуль ён афіцыйна не працаўладкуецца і не прынясе ім дакументы:

"Лекцыі ў РУУС ніяк не паспрыяюць майму працаўладкаванню, але калі я не з’яўлюся на іх, на мяне складуць пратакол па артыкуле 23.4 КоАП за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі, які прадугледжвае арышт альбо штраф. Я лічу, што такім чынам мяне вырашылі кантраляваць: за мной не могуць пакінуць нагляд, бо ў мяне не такі цяжкі артыкул".

Былы палітвязень тлумачыў, што на лекцыі у РАУС ён прынцыпова не ходзіць, бо лічыць, што гэта прымус да афіцыйнага працаўладкавання.

UPD: Зміцера Паліенку выпусцілі на волю ўвечары 26 лістапада, склаўшы два пратаколы па арт 23.4 КоАП (непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі). Сябры мяркуюць што вызваленню паспрыяў розгалас у СМІ.

Суд прызначаны на 6 снежня ў 11:00 у судзе Заводскага раёна Мінска (пр. Партызанскі, 75а).

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!