Зміцеру Дашкевічу пагражае пазбаўленне правоў кіроўцы

Падставай можа стаць ДТЗ падчас учорашняй канфіскацыі машыны Дашкевіча з судовым выканаўцам Людмілай Клыга ў якасці пацярпелай.

Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку напісаў Зміцер Дашкевіч. «Машыны апынулася мала, будуць забіраць і правы. Учора пад ноч Людміла Клыга вырашыла, што ў яе баліць нага і зьвярнулася да лекараў, якія вызначылі "ушыб". Зараз той жа ДАІшнік, які ўчора казаў, што няма падставаў для адмінсправы па ДТЗ і намякаў прыставам, што кідаючыся на машыну яны стваралі самі аварыйную сітуацыю, - сёньня ён жа афармляе ДТЗ з пацярпелай Клыгай».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: