
Паліенку сёння раніцай забралі тры чалавекі ў цывільным. Зміцер Паліенка адмовіўся наведваць лекцыі, прызначаныя яму ў мясцовым РУУС пасля вызвалення. Ён сцвярджае, што ўскладзены на яго абавязак штодзень хадзіць на «прафілактычныя мерапрыемствы» — незаконны.
Міжнародная Амністыя заклікала беларускія ўлады неадкладна зняць усе абвінавачванні з былога вязня сумлення Зміцера Паліенкі і спыніць кампанію пераследу актывіста.
«Зміцер адбыў поўнае пакаранне, і цяпер яму павінны дазволіць у поўнай меры карыстацца сваімі правамі і свабодамі. Калі Зміцер падвергнецца якім-небудзь санкцыям, яго статус вязня сумлення будзе неадкладна адноўлены. Няма ніякіх законных падстаў для прад'яўлення яму якіх-небудзь абвінавачванняў», — адзначаецца ў заяве праваабаронцаў.
Відэа Мікалая Дзядка