Змяненні пры атрыманні пасылак, даражэйшых за 22 еўра і цяжэйшых за 10 кг

«Белпошта» паведаміла пра змяненні, датычныя атрымання пасылак, якія маюць кошт, вышэйшы за 22 еўра, і вагу, большую за 10 кілаграмаў. Змяненні адбыліся паводле пастановы Саўміну «Аб захадах па рэалізацыі дамовы аб Мытным кодэксе Еўразійскага эканамічнага саюзу»

«У выпадку паступлення міжнароднага паштовага адпраўлення ў адрас фізасобы з таварным укладаннем вагой звыш 10 кг і коштам, які перавышае 22 еўра, а таксама калі ў мытнай дэкларацыі адпраўлення адсутнічаюць звесткі аб кошце ўкладання або звесткі пра атрымальніка няпоўныя, то яму неабходна прадстаўляць у электронным выглядзе аператару паштовай сувязі Беларусі на рускай або беларускай мове дадатковыя звесткі», — паведаміла прэс-служба «Белпошты».

У прыватнасці, трэба паведаміць свае прозвішча, імя, імя па бацьку, месца пражывання, пашпартныя даныя, найменне і колькасць тавараў, іх кошт.

Гэтыя звесткі прадстаўляюцца атрымальнікам праз афіцыйны сайт аператара паштовай сувязі па спасылцы — webservices.belpost.by/TD23Base.aspx.

Інфармацыю аб неабходнасці прадставіць дадатковыя звесткі можна атрымаць на сайце «Белпошты» у раздзеле «Сачэнне за паштовымі адпраўленнямі» пры праверцы шляху міжнароднай пасылкі з-за мяжы. Калі пазначаны мабільны тэлефон атрымальніка, то яму прыйдзе SMS, што трэба паведаміць такую дадатковую інфармацыю.

«Белпошта» звяртае ўвагу на абавязковасць выканання ўмоваў падачы дадзеных і іх дакладнасці, каб «выключыць факты адмоў з боку мытні ў правядзенні мытных аперацый або вяртання адпраўленняў на зваротны адрас».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: