Знак імя Івашкевіча ўручаны Вадзіму Саранчукову за сьвята #БНР101 у Гародні

27 ліпеня Партыя БНФ у шосты раз абвесціла ляўрэата памятнага знака імя Віктара Івашкевіча, якім партыя ўганароўвае арганізатараў найбольш значных масавых акцыяў. У гэтым годзе памятны знак уручаны лідару гарадзенскай арганізацыі БНФ, намесніку старшыні БНФ Вадзіму Саранчукову.

Такім чынам быў адзначаны арганізацыйны ўнёсак Вадзіма Саранчукова ў правядзенні #БНР101 – сёлетняга свята на Дзень Волі ў Гародні з нагоды 101-й гадавіны абвяшчэння Трэцяй устаўной граматы Беларускай Народнай Рэспублікі.  

Прымаючы памятны знак імя Віктара Івашкевіча, Вадзім Саранчукоў сказаў:

"Я ведаў Віктара Івашкевіча асабіста і для мяне вялікі гонар ад імя гарадзенскай каманды атрымаць гэтую ўзнагароду. Віктар верыў у Бацькаўшчыну, мы верым таксама і кожны дзень паціху яе набліжаем. Жыве Беларусь!"

З нагоды ўручэння традыцыйнага памятнага знаку, старшыня БНФ Рыгор Кастусёў заявіў:

"Я рады, што гэтая акцыя аб'яднала і гарадзенцаў, і менчукоў, злучыла прадстаўнікоў розных палітычных партыяў і грамадскіх рухаў. Мне асабліва прыемна, што "маторам" гэтага руху стаў наш, фронтаўскі чалавек, старшыня гарадзенскай арганізацыі БНФ, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў, які прадэманстраваў сапраўдныя лідарскія якасці, і здольнасць да пабудовы мясцовых кааліцыяў".

Памятны знак імя Віктара Івашкевіча быў заснаваны Партыяй БНФ у памяць пра палітыка, арганізатара шматлікіх дэманстрацыяў ды шэсцяў, які пайшоў з жыцця ў 2013 годзе. Сёлета ўзнагарода была ўручаная ў шосты раз. Абвяшчэнне ляўрэата памятнага знаку традыцыйна прымеркаванае да 27 ліпеня – дня абвяшчэння дэклярацыі пра дзяржаўны суверэнітэт Беларусі.

У ранейшыя гады знак імя Віктара Івашкевіча ўручаўся лідэру грамадскай арганізацыі “Альтэрнатыва” Алегу Корбану, кінарэжысёры і грамадскай актывістцы Вользе Мікалайчык, лідэру “Маладога Фронта” Змітру Дашкевічу, ветэрану нацыянальна-адраджэнскага руху Ніне Багінскай, ўладальніку крамы symbal.by Паўлу Белавусу. 

Паводле прэс-рэлізу

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: