Знакамітыя жоўтыя вазы на праспекце Незалежнасці больш не жоўтыя

Жоўтыя вазы на праспекце Незалежнасці, недалёка ад плошчы Перамогі, упершыню за два гады перафарбоўваюць, перадае карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
minsknews.by

minsknews.by

Новы колер, як паведамлялі раней у Міністэрстве культуры, будзе блізкі да адцення слановай косці, што адпавядае першапачатковаму, гістарычнаму, абліччу ваз. Яшчэ ў 1950-х гадах яны паўсталі ў Мінску разам з балюстрадай (парэнчамі з фігурных слупкоў), якая зараз з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю і ахоўваецца дзяржавай.

Ярка-жоўтымі вазы сталі ў 2018 годзе. Меркаванні мінчукоў падзяліліся — камусьці падабалася фатаграфавацца ля яркіх аб'ектаў, а хтосьці, наадварот, выказваў пратэст і патрабаваў вярнуць праспекту яго гарманічную каляровую цэласнасць.

Справа ў тым, што рашэнне аб афарбоўцы тады не было ўзгоднена з Міністэрствам культуры. Камітэт архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама адразу ж накіраваў указанні выправіць гэтую сітуацыю — у «Гаррамаўтадар», арганізацыю, якая і праводзіла работы. Але фінансавання не хапіла, таму нічога не рабілі — як кажуць, да лепшых часоў. Затое цяпер, акрамя вонкавага абнаўлення аб'екта, плануецца яго рэканструкцыя.

minsknews.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: