Знік доступ да партала Naviny.online. Улады пачалі блакаваць люстэркі сайтаў

Па патрабаванні Міністэрства інфармацыі ўвечары 12 красавіка правайдары пачалі блакаваць доступ да сайту Naviny.online — інтэрнэт-газеты агенцтва «БелаПАН».

Naviny.online — «люстэрка» асноўнага сайта Naviny.by, заблакаванага Мінінфармам у канцы жніўня 2020 года, нагадвае «Свабода». Прычынай блакавання сталі артыкулы, якія, на думку ўлад, «негатыўна характарызуюць сітуацыю ў Беларусі пасля заканчэння электаральнай кампаніі і дыскрэдытуюць дзейнасць дзяржаўных органаў».

У канцы сакавіка ўлады спрасцілі працэдуру блакавання «люстэрак» сайтаў. Цяпер Мінінфарм можа закрываць доступ да іх па меры выяўлення.

21 жніўня 2020 году ў Беларусі заблакавалі больш як 70 сайтаў, у тым ліку сайты «Радыё Свабода», «Белсата», «Еўрарадыё», праваабарончы сайт spring96.org і іншыя рэсурсы.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: