Знік кіраўнік партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук. У офісе знайшлі толькі яго тэлефон

26 красавіка ў офіс партыі «Зялёныя» ламаліся невядомыя, на вуліцы ў той час дзяжурылі ціхары, а таксама стаяў характэрны мікрааўтобус, узгадвае «Наша Ніва».

У офісе знаходзіўся толькі кіраўнік партыі Дзмітрый Кучук. Дзверы невядомым ён не адчыняў, тады ў памяшканні адключылі інтэрнэт і святло.

Кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Ігар Барысаў кажа: «Сувязь з Кучуком знікла ўчора ўвечары. Хутчэй за ўсё, ноч ён праводзіў на офісе. Мы ведаем, што ў яго слабая зарадка ў тэлефоне, а без электрычнасці падсілкаваць яе не мог. Дома ён дакладна не начаваў».

Ранкам аднапартыйцы адчынілі офіс, Кучука там не было. Затое ляжаў яго тэлефон. Дзе цяпер знаходзіцца палітык, невядома.

26 красавіка адзначаліся ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы, «Зялёныя» былі сярод заяўнікаў вулічнай акцыі «Чарнобыльскі шлях», якую не дазволіў Мінгарвыканкам.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: