Знік паэт Дзмітрый Строцаў (абноўлена)

Пра гэта ў фэйсбуку напісала ягоная жонка Ганна Строцава.

Фота Рыгора Бутыліна

Фота Рыгора Бутыліна


«Мы з Дзімкам рассталіся недалёка ад дома прыкладна ў 11. Пасля гэтага з ім нікому не ўдалося звязацца. Па працы ні з кім сёння на сувязь не выйшаў. Усе тэлефоны маўчаць, у сетцы няма», — напісала Аня Строцава.

Сваякі кажуць, што пошукі Дзмітрыя ў міліцэйскіх пастарунках пакуль былі беспаспяховымі.

Ранкам 22 кастрычніка з'ьявілася інфармацыя, што імя паэта Дзьмітрыя Строцава знайшлося ў спісах затрыманых Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна. Пра гэта напісала ў фэйсбуку яго дачка Аляксандра Строцава. 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: