Зніклі яшчэ два сябра страйкаму «Беларуськалія». Яны не выходзяць на сувязь з самай раніцы

Стачкам "Беларуськалія" паведамляе, што яшчэ двое сябраў аб'яднання перасталі выходзіць на сувязь. Такая інфармацыя з'явілася ў тэлеграм-канале стачкама.

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY



Гаворка пра сужэнцаў Алесю Логінаву і Уладзіміра Логінава. У апошні раз яны звязваліся з калегамі раніцай. На дадзены момант ніхто не ведае, дзе яны знаходзяцца.

Нагадаем, што раней стачкам "Беларуськалія" ужо паведамляў пра тое, што 20 жніўня двое яго членаў — Дзмітрый Кудзялевіч і Максім Філатовіч — перасталі выходзіць на сувязь. Максім Філановіч знайшоўся ў той жа дзень, пасля гэтага ён напісаў заяву аб выхадзе са стачкама. Дзмітрый Кудзялевіч выйшаў на сувязь раніцай 21 жніўня. Ён сцвярджае, што быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ і дастаўлены ў аддзел у Салігорску.

"Там ён папрасіўся ў прыбіральню і праз адкрытую фортку яму ўдалося ўцячы. <...> Па непацверджанай інфармацыі, ён зараз знаходзіцца ва Украіне, — паведамляў телеграм-канал страйкаму «Беларуськалія».

Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: