Зніклі затрыманыя нашаніўцы (абноўлена)

Скончыўся 72-гадзінны тэрмін паўторнага затрымання нашаніўцаў Ягора Марціновіча, Андрэя Дынько і Андрэя Скурко. Сёння ім павінны былі або абраць меру ўтрымання і пакінуць пад вартай — перавесці ў СІЗА, або вызваліць.
У ізалятары на Акрэсціна сваякам паведамілі, што Дынько своечасова вызвалены, яшчэ ў 10 гадзін раніцы. Марціновіч, якога павінны вызваліць у 13:40, па незразумелых прычынах усё яшчэ ўтрымліваецца ў ІЧУ. Дзе знаходзцца Скурко, увогуле невядома.

8 ліпеня сілавікі прыйшлі з ператрусамі да нашаніўцаў. Затрымалі галоўнага рэдактара НН Ягора Марціновіча, галоўнага рэдактара «Нашай гісторыі» Андрэя Дынько, кіраўніка аддзела маркетынгу і рэкламы Андрэя Скурко, галоўнага бухгалтара Вольгу Раковіч. Пасля допыту ў СК іх як падазраваных па арт. 342 КК (арганізацыя ці падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або ўдзел у іх) змясцілі на 10 сутак у ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна. Там для іх наўмысна стварылі нечалавечыя ўмовы: перадачы ад сваякоў, матрацы і пасцельную бялізну, мінімальны набор гігіенічных сродкаў не выдалі, і гэта ва ўмовах жудаснай спёкі. Бухгалтара 16 ліпеня вызвалілі.

Па сканчэнні 10 сутак нашых калег не вызвалілі, а там жа, у ІЧУ на Акрэсціна затрымалі ў другі раз, на гэты раз на трое сутак, як падазраваных ужо па новым артыкуле — нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання (ч. 2 арт. 216 КК, караецца "хіміяй" ці калоніяй на тэрмін да 5 год). Сэнс прэтэнзіяў у тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была па тарыфах для фізасобаў, а трэба было плаціць па тарыфах для юрасобаў. Следчыя налічылі, што за чатыры прадпрыемству «Мінэнэрга» быў нанесены ўрон — 3,5 тысячы рублёў. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася.

Сёння, 21 ліпеня, сканчыўся тэрмін затрымання: у 10:00 у Дынько, у 13:00 у Скурко, у 13:40 у Марціновіча. Супрацоўнікі ІЧУ паведамілі сваякам, што Андрэй Дынько быў своечасова вызвалены, але дзе дакладна ён знаходзіцца, ніхто не ведае — чатыры гадзіны як не выходзіць на сувязь з роднымі і адвакатамі, следчыя таксама не звязваліся з сям’ёй. Сваякам Марціновіча ў 13:40 сказалі, што той працягваецца знаходзіцца ў ІЧУ, хаця тэрмін затрымання ўжо скончаны. Дзе знаходзіцца Скурко, наогул невядома, але па часе ён таксама павінен быць вызвалены. У Андрэя Скурко — цукровы дыябет, ён павінен рэгулярна прымаць інсулін. У такой сітуацыі, кажуць сваякі, на застаецца нічога іншага, як падаваць заяву аб знікненні людзей.

Стала вядома, што Андрэй Дынько ад раніцы знаходзіцца ў Следчым камітэце

Што з ім там робяць – невядома. Адваката да Дынько не выклікалі. Хаця ў тым выпадку, калі праводзяцца следчыя дзеянні, яго прысутнасць абавязковая.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: