Жнівень-2020. Ні адна ахвяра не павінна згубіцца

Каманда журналістаў і валанцёраў запусціла міжнародны медыяпраект Жнівень2020 / Август2020 / August2020 (august2020.info). Гэта сведчанні катаванняў і жорсткага абыходжання з людзьмі пасля выбараў у Беларусі ў жніўні 2020-га. Праект працуе пры падтрымцы беларускай IT-супольнасці.


"За 2,5 месяцы, якія прайшлі пасля выбараў, мы бачым, як цяперашнія ўлады робяць усё, каб зрушыць фокус увагі з галоўнага. Адно з самых важных патрабаванняў грамадства, нагадаем — расследаванне злачынстваў сілавікоў супраць мірных грамадзян.

Ні адна ахвяра не павінна "зацерціся". Наша мэта – зрабіць так, каб увесь свет даведаўся аб злачынствах супраць чалавечнасці, якія здарыліся ў цэнтры Еўропы ў 21 стагоддзі. Мы таксама спадзяемся, што ў новай Беларусі матэрыялы нашага праекта будуць карысныя для самага ўважлівага расследавання.

Сёння мы стартуем з першымі ста гісторыямі людзей, якія падвергліся жорсткаму абыходжанню. Гэтыя гісторыі сабраныя камандай праекта Август2020, а таксама перадрукаваныя з іншых вядучых медыя Беларусі і агрэгаваныя ў адным месцы. Яшчэ сотні гісторый знаходзяцца ў апрацоўцы", — кажуць аўтары праекта.

Гісторыі пацярпелых будуць публікавацца на рускай, англійскай мовах, а крыху пазней дададуцца пераклады на нямецкую і, магчыма, іншыя мовы. У выпадку блакавання на тэрыторыі Беларусі сайт усё роўна будзе даступны ў іншых краінах. Унутры краіны яго можна будзе чытаць праз VPN, у Telegram і іншых сацсетках.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: