Знялі Якубовіча, Давыдзьку і Казіятку

Аляксандр Лукашэнка прызначыў Дзмітрыя Жука галоўным рэдактарам установы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссия», паведамляе БелТА.
Старшынёй Белтэлерадыёкампаніі замест Генадзя Давыдзькі прызначаны Іван Эйсмант.

Ігар Луцкі прызначаны гендырэктарам тэлеканала СТБ.

«Задача стаіць адна — сумленна, справядліва паказваць тое, як жыве краіна, не юліць і даць людзям максімальна аб'ектыўную інфармацыю», — заявіў Дзмітрый Жук прадстаўнікам СМІ.

Для гэтага, паводле яго слоў, неабходна выконваць абсалютна простыя рэчы: слухаць і чуць, бачыць і, самае галоўнае, улічваць інтарэсы грамадзян. «Рабіць газету, рэдактарам якой я прызначаны, менавіта ў інтарэсах яе чытачоў, гэта значыць беларусаў», — падкрэсліў ён.


Паводле nn.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-02-06 14:00:00
Знялі дык знялі, суму не маю: http://belisrael.info/?p=13855
  • Алатыр
  • 2018-02-06 14:07:08
я думаю што хай дадуць адно интервью Зянона или кого из БНФ - и снова придётся менять главных редакторов
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: