Зноў 10 смярцей. Агучаныя чарговыя статыстычныя звесткі Мінздароўя пра захворванне COVID-19

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 888 пацыентаў з COVID-19, выпісаныя 742 пацыенты, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім тэлеграм-канале.

 

Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі афіцыйна зарэгістраваныя 345 998 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 336 227 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2443 пацыенты з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Дзесяць — за апошнія суткі.

У актыўнай фазе COVID-19 — 7328 пацыентаў.

За мінулыя суткі выканана 9307 тэстаў (9,5% станоўчыя). Усяго ў краіне праведзена 5 685 902 тэсты.

Нагадаем, 13 красавіка ў Міністэрстве аховы здароўя паведамілі аб пачатку трэцяй хвалі каронавіруса: спецыялісты ў рэгіёнах і Мінску канстатуюць рост захворвання інфекцыяй COVID-19, у тым ліку пнеўманіямі каронавіруснай этыялогіі цяжкай плыні.

У краіне з 29 снежня мінулага года ідзе вакцынацыя. Спачатку вакцынавалі медработнікаў, спецыялістаў сферы адукацыі, сацыяльнай сферы, людзей сталага ўзросту, якія жывуць у інтэрнатах. Цяпер зрабіць прышчэпку прапануюць усім жадаючым.

Паводле TUT.BY.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: