Зноў затрымалі лекара-рэаніматолага, які ў жніўні з ЦІП на Акрэсціна патрапіў у рэанімацыю.

Пра гэта паведамляецца ў тэлеграме.
Як распавялі TUT.BY сябры, Багдана Шыльнікоўскага выклікалі ў пятніцу ў Маскоўскі РУУС. Ён адправіўся туды з адвакатам. З міліцыі лекара ўжо не выпусцілі. Зараз Шыльнікоўскі меркавана знаходзіцца на Акрэсціна. Чакаецца, што ў панядзелак будзе суд па артыкуле за ўдзел у несанкцыянаванай масавай акцыі.

Сябры кажуць, што гэта працяг той гісторыі, якая цягнецца з 12 жніўня. Тады Багдана Шыльнікоўскага затрымалі пасля акцыі салідарнасці медыкаў у БДМУ.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: