Зноў затрымалі лідара страйкаму «Беларуськалія»

Раніцай 20 лістапада ў Салігорску міліцыя затрымала лідара страйкаму "Беларуськалія" Анатоля Бокуна. Яго завезлі ў мясцовы РАУС, паведамляе тэлеграм-канал @stachkom.
Страйкам "Беларуськалія" ў жніўні 2020-га. Анатоль Бокун трэці справа / З архіву Еўрарадыё

Страйкам "Беларуськалія" ў жніўні 2020-га. Анатоль Бокун трэці справа / З архіву Еўрарадыё

У апошнія месяцы Бокун правёў за кратамі дзясяткі сутак. У верасні ён выйшаў на волю пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту, і неўзабаве быў асуджаны яшчэ на 25 сутак за "непадпарадкаванне" і "парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў". Пакаранне адбываў ва Уздзе, аб'яўляў за кратамі галадоўку. Але ў кастрычніку на волю Анатоля Бокуна не выпусцілі, асудзілі яшчэ на 15 сутак.

Тым часам кіраўніцтва "Беларуськалія" звольніла "за прагулы" паўсотні забастоўшчыкаў і прыгразіла звальненнем работнікам, якія таксама не будуць працаваць.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: