Зноў салідарныя з Беларуссю

21 красавіка ў Варшаве на Кракаўскім прадмесці адбудзецца канцэрт «Solidarni z Białorusią», які ўжо традыцыйна арганізоўвае Inicjatywa Wolna Białoruś (IWB).



А 19 гадзіне на сцэне каля гатэлю «Брысталь» выступяць зоркі польскай («Strachy na Lachy», «Izrael» і госці «Vienio» i Muniek Staszczyk) і беларускай (энергічны Лявон Вольскі, «Дзецюкі») музыкі, акрамя гэтага выступяць асаблівыя госці, якія распавядуць пра сітуацыю, якая пануе зараз у Беларусі.

А напярэдадні 20 красавіка адбудзецца спецыяльны паказ фільму «Жыве Беларусь» пра лёс беларускага музыкі, пра яго апазіцыйную дзейнасць. Галоўны герой, Мірон, адкрыта супрацьстаіць сістэме, якая пераследуе яго і яго сям’ю. Фільм ужо быў прэзентаваны на некалькіх фестывалях у Еўропе. http://www.filmweb.pl/film/Żywie+Biełaruś!-2012-651604

Адразу пасля спецыяльнага паказу адбудзецца спатканне з жонкамі беларускіх апазіцыянераў: Наталляй Пінчук, Марынай Адамовіч, Настай Дашкевіч і дачкой Міколы Аўтуховіча Кацярынай.

www.wolnabialorus.pl

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: