Зоя Доля: На сайце ЦУМа нарэшце з’явілася беларускамоўная версія

Больш за паўгода пісьменніца і вялікая прыхільніца роднай мовы Зоя Доля ліставалася з кіраўніцтвам гандлёвай установы, каб на сайце ЦУМа з’явіліся звесткі па-беларуску, піша «Радыё Рацыя».
Зоя Доля

Зоя Доля


Спачатку адміністрацыя ўпарцілася, таму давялося нагадаць пра пастанову Савета Міністраў, якая абавязвае дзяржаўныя ўстановы прытрымлівацца моўнага рэгламенту ў інтэрнэце. Урэшце кіраўніцтва пагадзілася, і ўжо з траўня пачалася праца над беларускамоўнай версіяй сайта, распавяла спадарыня Зоя: «У цяперашні час у іх там ужо ўся інфармацыя пададзена на беларускай мове. Адзінае, што яшчэ — гэта рэклама тавараў, якія яны прадаюць, рускамоўная. Але гэта пытанне часу. Мяркую, што ў бліжэйшы час яны ўжо і гэтыя звесткі будуць перакладаць на беларускую мову і падаваць на беларускай мове».

«Беларусізацыяй сайтаў» розных устаноў Зоя Доля займаецца ўжо даўно. З яе досведу, варта часцей нагадваць адказным асобам пра абумоўленую заканадаўствам неабходнасць мець беларускамоўную версію сайтаў. Вядома, часам даводзіцца сутыкацца і з упартым супрацівам з боку кіраўніцтва, але найчасцей адміністрацыі пагаджаюцца. «Варта толькі "даць штуршок" — і праблема будзе паспяхова вырашана», — кажа Зоя Доля.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: