Жонка Алана Сміта атрымала ад Еўрапейскай камісіі адказ на скаргу

"Еўрапейская камісія не мае кампетэнцыі ўлазіць у штодзённую дзейнасць сістэмы юстыцыі".

Жонка Алана Сміта, брытанскага прадпрымальніка, зняволенага ў Беларусі па абвінавачанню ў нелегальнай міграцыі, атрымала адказ ад Дэпартаменту па правасуддзю, правах спажыўцоў і гендарнай роўнасці Еўрапейскай камісіі, куды звярталася раней з нагоды зняволення свайго мужу.

У сваім посце ў Facebook Магдалена Валінска паведаміла, што раней звярталася ў Еўракамісію з нагоды таго, што яе муж быў асуджаны без належных доказаў, а яго правы ў калоніі парушаюцца. Аднак у будзь-якім умяшальніцтве ў справу ей адмовілі: "Еўрапейская камісія не мае кампетэнцыі ўмешвацца ў штодзённую дзейнасць правасуддзя краін-сябраў, і тым больш краін, якія не з'яўляюцца сябрамі Еўрапейскага звязу".

Нагадаем, некалькі тыдняў таму Алан Сміт аб'явіў галадоўку ў калоніі №3 (Віцьба) з нагоды таго, што быў пазбаўлены прадуктовай перадачы. У турме ён малюе коміксы, якія адлюстроўваюць штодзённую рэчаіснасць і шматлікія парушэнні элементарных правоў вязняў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: