«Зорная ноч» Ван Гога заззяла ў цэнтры Мінска (фота)

У цэнтры Мінска 2 красавіка кожны змог запаліць лямпачку на карціне Ван Гога «Зорная ноч». Акцыя «Запалі зорную ноч» прайшла ў Сусветны дзень інфармавання аб праблеме аўтызму як знак таго, што Мінск таксама далучаецца да ліку тых, хто прыцягвае ўвагу да гэтай тэмы.

У гэты дзень у розных гарадах свету шыльды, вітрыны, ліхтары запальваюцца сінім колерам, бо сіні — афіцыйны колер аганізацыі па абароне правоў людзей з аўтызмам Autism Speaks. Акцыя «Запалі зорную ноч» прайшла па ініцыятыве сямейнага інклюзіўнага тэатру «і» і кампані velcom пад эгідай сусветнай ініцыявы Light It Up Blue.

«Гэта не першая акцыя, якую праводзіць velcom у сусветны дзень інфармавання аб праблеме аўтызму, — распавядае Мікалай Брэдзелеў, начальнік аддзелу карпаратыўных камунікацый velcom. —­­­ Ужо на працягу некалькіх гадоў у гэты дзень Мінск запальваеццаа сінім. У адзін год velcom нават на лагатыпе змяняў свой звыклы колер на сіні».

Сёлета акцыю «Запалі зорную ноч» прымеркавалі да прэм’еры новай пастаноўкі тэатру — першага паказу беларуска-галандскага спектакля «Восем пачуццяў, або Нараджэнне чалавека». Улічваючы тыя факты, што некаторыя ўдзельнікі спектаклю — галандцы, Ван Гог — галандскі мастак, а карціна «Зорная ноч» у асноўным ўвабрала ў сябе сінія колеры, то было вырашана запаліць менавіта яе.

Любы жадаючы змог узяць у арганізатараў святлодыёдную лямпачку і запаліць на канструкцыі-карціне «Зорная ноч» сваю ўласную зорку. Жывая карціна была запалена і нагадвала мінчукам аб праблеме аўтызму да 22 гадзіны вечара.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: