Жорсткае затрыманне кіроўцы каля «Мотавела» (відэа)

Каля «Мотавела» сілавікі заблакавалі аўто, жорстка затрымалі ўсіх, хто быў у машыне, паведамляе Onliner.



Сёння на Партызанскім праспекце адбываўся шматтысячны «Партызанскі марш», туды ж было сцягнута шмат сілавікоў.

Гэты эпізод здарыўся каля пяці гадзін вечара. Onliner са спасылкай на відавочцаў паведамляе, што ў сіняе аўто сеў хлопец, што ўцякаў ад сілавікоў, якія яго пераследавалі. Машыну з двух бакоў заблакавалі мікрааўтобусы. Кіроўца з'ехаў з дарогі на зялёную зону, каб такім чынам аб'ехаць перашкоду, затым вярнуўся на дарогу і паспрабаваў з’ехаць. Аднак зусім хутка сінюю машыну дагналі і канчаткова заблакавалі тры мікрааўтобусы. Людзі ў чорным выцягнулі ўсіх, хто быў у гэтым аўтамабілі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: