«Зрок у мяне не вельмі, але веру і падтрымку людзей я адчуваю». Віктар Бабарыка напісаў ліст дачцэ Марыі

Настрой у палітыка па-ранейшаму бадзёры, ён верыць у лепшае.
Віктар Бабарыка напісаў ліст дачцэ Марыі. Фрагмент тэкста прыводзіць прэс-служба экс-банкіра і палітвязня.

— Хоць у мяне няма магчымасці з прысутнымі людзьмі пагаварыць, ды і зрок не вельмі добры, але іх веру і падтрымку я рэальна адчуваю.

Гэта так нязвыкла, калі глядзіш і адчуваеш энергетыку ўсіх гэтых выдатных людзей. Менавіта такія хвалі і фармуюць эмацыйны настрой. Мне здаецца, што нічога не змянілася ні для іх, ні для мяне. Мы засталіся вернымі адно аднаму і тым маральным прынцыпам, якія былі раней. Нават, можа, сталі бліжэй, — піша Віктар дочці Марыі ў лісце.

Нагадаем, што судовы працэс над былым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі працягваецца. Наступнае пасяджэнне пачнецца заўтра а 10.00.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: