ЗША, Польшча, Літва, Эстонія. З-за каронавіруса візавыя цэнтры не будуць прымаць дакументы

Самыя папулярныя сярод беларусаў візавыя цэнтры — польскі і літоўскі — прыпыняюць прыём дакументаў на шэнген. Дакладна невядома, калі адновяць — залежыць ад эпідэмічнай сітуацыі.


Запланавалі адпачынак, забраніравалі жыллё і авіябілеты, а візы яшчэ няма? Можаце не паспець, піша onliner.by.

 

Літва, Польшча і Эстонія. Бліжэйшым часам прыём дакументаў прыпынены

На сайце літоўскага візавага цэнтра паведамляецца, што прыём заяваў на візу ва ўсіх візавых цэнтрах прыпыняецца з 16 сакавіка і “да далейшага ўведамлення”. Гэтыя захады здзяйсняюцца ў сувязі з успышкай COVID-19, а таксама з улікам таго, што ўрад Літоўскай Рэспублікі абвясціў каранцін на ўсёй тэрыторыі краіны. Аднак для выдачы пашпартоў візавыя цэнтры будуць адкрытыя.

У палякаў таксама ўсё сумна. Але канкрэтыкі больш: пакуль што падаць дакументы на візу нельга з 17 па 27 сакавіка. І «да наступнага паведамлення». Гэта тычыцца ўстаноў на ўсёй Беларусі.

Падаць дакументы ў візавы цэнтр Эстоніі будзе нельга з 17 сакавіка да 1 траўня. Тое ж самае тычыцца Фінляндыі і Швецыі.

 

Вялікабрытанія і Італія выдаюць візы ў штатным рэжыме

Візавы цэнтр Вялікабрытаніі хоць і папярэджвае на сваім сайце аб распаўсюдзе каронавіруса, пакуль закрываць свае офісы не плануе. Сёння не працуе толькі міланскае аддзяленне.

«У сувязі з выяўленнем новых выпадкаў захворвання каронавірусам ў Еўропе мы прымаем усе неабходныя меры для забеспячэння максімальнай бяспекі нашых заяўнікаў і нашага персаналу. У якасці меры засцярогі мы часова закрылі наш візавы цэнтр у Мілане. Усе нашы іншыя цэнтры ў цяперашні час застаюцца адкрытымі, але мы просім вас паставіцца з павагай да ўсіх ўказанняў нашых супрацоўнікаў пры наведванні візавых цэнтраў», — паведамляецца на сайце цэнтра.

Італьянскі візавы цэнтр таксама адкрыты, але просіць наведвальнікаў паставіцца з павагай да ўсіх ўказанням супрацоўнікаў пры наведванні цэнтраў: «Калі ласка, азнаёмцеся з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), якім чынам можна абмежаваць уздзеянне віруса», — пішуць на сайце візавага цэнтра Італіі ў Мінску.

 

ЗША. Візы часова недаступныя

Сёння сайт амбасады ЗША ў Мінску абвясціў аб прыпыненні выдачы неіміграцыйных візаў. Паслугі ж, якія аказваюцца грамадзянам ЗША, па-ранейшаму будуць даступныя. Як толькі пагроза COVID-19 стане меншай, амбасада ЗША абяцае аднавіць паслугі па выдачы неіміграцыйных візаў у поўным аб'ёме.

Паводле onliner.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: