Журналіст Андрэй Аляксандраў не прызнаў віну ва ўхіленні ад выплаты падаткаў

Журналіста і медыя-менеджара Андрэя Аляксандрава падазраюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, што пацягнула за сабой прычыненне шкоды ў буйным памеры. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай «БелаПАН».


31 жніўня Аляксандраў прызнаны падазраваным па ч. 2 арт. 243 КК.

«Ад дачы паказанняў ён адмовіўся. Віну катэгарычна адмаўляе», — адзначыў абаронца.

Аляксандрава і яго дзяўчыну Ірыну Злобіну затрымалі ў Мінску ў студзені 2021 года і абвінавацілі ў фінансаванні пратэстаў. У пачатку ліпеня Аляксандраву прад'явілі новае абвінавачанне — у здрадзе дзяржаве.

Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: