Журналіст аштрафаваны за спробу даведацца пра сітуацыю з каронавірусам

Суд Пухавіцкага раёна 25 чэрвеня пакараў на 35 базавых журналіста Арцёма Ляву за спробу даведацца пра сітуацыю з каронавірусам у пухавіцкім шпіталі. Даныя з інтэрв'ю Арцёма былі пасля выкарыстаныя ў рэпартажы тэлеканала Белсат.
Фота з фэйсбука Lierka Liusterka

Фота з фэйсбука Lierka Liusterka


Як патлумачыў Арцём Лява «Новаму Часу», на тэлеканалае Белсат выйшаў сюжэт, аўтарам якога пазначана зусім іншая асоба. «Сведкі ў адзін голас заяўляюць, што давалі інтэрв'ю, але не ведаюць для якога СМІ. Мікрафон быў без лагатыпа Белсата. Тое, што я незаконна рабіў прадукцыю для СМІ, абсалютна не даказана. У матэрыялах справы няма ніякіх пацвярджэнняў, якія б звязвалі мяне з Белсатам. А паводле заканадаўства, доказ віны цалкам кладзецца на асобу, якая вядзе адміністрацыйны працэс. Адзінае, што яны высветлілі (і тое, таму што я гэта прызнаў), што фрагменты інтэрв'ю, якія пайшлі ў сюжэт, рабіў я. Але справа ў тым, што аўтарка, магла ўзяць фрагменты майго інтэрв'ю з сацыяльных сетак і скарыстаць іх для стварэння свайго сюжэту».

Вынік быў прадказальны: суддзя Ірына Бондар нават не абвяшчала перапынак, каб вызначыцца з прысудам — 35 базавых штрафу.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: