Журналіст «Белсату» абскарджваў прысуд і намагаўся вярнуць апаратуру

У Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі аператара тэлеканалу «Белсат» Аляксандра Любянчука. Суд пастанавіў не задавольваць касацыю.

Аляксандр Любянчук

Аляксандр Любянчук абскарджваў пастанову Першамайскага суда Мінску, які 20 красавіка пакараў яго штрафам у 25 базавых велічыняў за нібыта лаянку у будынку Першамайскага РУУС, калі Аляксандр знаходзіўся там у якасці сведкі па справе аб аўтарскіх правах на гандлёвую марку БЕЛСАТ.

Любянчук не згодны з рашэннем суду, ён лічыць, што ягоная віна не была даказаная.

Усцяж невядомы лёс апаратуры, якая падчас следчых дзеянняў па справе БЕЛСАТу была адабраная ў тэлеаператара, хоць належыць яму асабіста. Аляксандр падаў заяву на імя начальніка Першамайскага РУУС, дзе просіць разабрацца ды вярнуць апаратуру, але ніякага адказу яшчэ не атрымаў. Між тым вядома, што справа аб аўтарскіх правах была прыпыненая яшчэ ў красавіку на нявызначаны тэрмін.

Аляксандр Любянчук паведаміў, што надалей будзе змагацца за вяртанне ўласнае апаратуры, ды збіраецца абскардзіць у пракуратуры дзеянні супрацоўнікаў аддзелу па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, якія праводзілі следчыя дзеянні.

31 сакавіка ў Мінску адбыліся ператрусы ў двух офісах «Белсату». У адным з офісаў, калі ў яго ўварваліся міліцыянты, знаходзіўся Аляксандр Любянчук. Аператара, які акрэдытаваны беларускім МЗС, завезлі ў Першамайскі РУУС Менску, дзе на яго склалі пратакол за нецэнзурную лаянку (дробнае хуліганства, артыкул 17.1 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях).

Тэлеаператар паведамляе, што мае намер і далйе абскарджваць судовае рашэнне.

belsat.eu



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: