Журналіст Ігар Ільяш не выходзіць на сувязь. Дапоўнена: журналіст затрыманы

У Мінску знік журналіст Ігар Ільяш, муж затрыманай па крымінальнай справе журналісткі Кацярыны Андрэевай. Пра гэта паведамляе БАЖ.

Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева. Фота Дзіяны Серадзюк

Ігар Ільяш і Кацярына Андрэева. Фота Дзіяны Серадзюк

Больш за 2 гадзіны таму ён мусіў прыйсці на сустрэчу, але не з'явіўся. Тэлефоны журналіста адключаныя.

Калегі прыехалі да кватэры журналіста. Там нікога няма, святло не гарыць.

Дапоўнена: як паведаміў Барыс Гарэцкі, Ігар Ільяш затрыманы. У кватэры быў ператрус. У кватэры Ігара Ільяша брат знайшоў пратакол вымання кампутара, тэлефона і г.д., піша Белсат

Нагадаем, Кацярыну Андрэеву затрымалі ў адным з дамоў на плошчы Пераменаў 15 лістапада, пасля таго, як журналістка правяла стрым з акцыі. Ёй прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У вечар 15 лістапада следчыя СК прыходзілі па месцы прапіскі мужа Кацярыны Андрэевай, журналіста Ігара Ільяша.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: