Журналіст НЧ — у шорт-лісце «Вольнага слова»!

Напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў журы абвясціла шорт-ліст конкурса «Вольнае слова». Хто з аўтараў будзе абвешчаны пераможцам, стане вядома праз тыдзень, 12 верасня.

На перамогу ў конкурсе Беларускай асацыяцыі журналістаў «Вольнае слова» прэтэндуе артыкул Дзяніса Івашына «Знаёмцеся: гэта яны забудоўваюць Курапаты». Нагадаем, праз гэты артыкул Аркадзь Ізраілевіч судзіўся з НЧ і Дзянісам Івашыным за нібыта абразу гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Суд бізнесмен прайграў.  

У шорт-ліст таксама трапілі (прозвішчы падаюцца ў алфавітным парадку):

 Алесь Белы, "Наша Гісторыя", “Іван Хруцкі: драма за салодкімі нацюрмортамі”

Кацярына Бубен, Intex-press, "Из-за 30 рублей с милицией приехали?» Intex-press съездила в рейд с судебным исполнителем"

Арцём Гарбацэвіч, "Наша Ніва", "Сетка: як Расія стварае ў Беларусі рэгіянальныя сайты на базе аўтараў з "Румола" і НОДа"

Адар’я Гуштын, Meduza, "Внуку говорили в школе дети, что его родители — убийцы". Истории четырех женщин, чьих родных приговорили к смертной казни в Белоруссии"

Вольга Дэкснiс, "Еўрапейскае радыё для Беларусі", "В однушке с 8 котами. Она бросила работу в банке, чтобы спасать бездомных животных"

Аляксандр Класкоўскі, Naviny.by, "Ход Бабичем. Дожал ли Путин Лукашенко?"

Таццяна Касьян, "Рэгіянальная газета", "Как волонтёр из Чисти спасает бродячих животных"

Кацярына Кісялёва, "Имена", "Невыносимо слышать, как твой ребенок воет". Как Елена боролась за смерть сына без боли"

Ганна Кручкова, "Имена", "Сделайте так, чтобы смерть моего сына не была бессмысленной. Как матери погибших солдат борются с дедовщиной в армии"

Уладзімір Крыўчэня, Natatnik.by, "Церковь не ждёт?"Как человеку в инвалидном кресле попасть в храм"

Святлана Курс, "Наша Гісторыя", "Нельга забыць: мы з вогненнай вёскі"

Зміцер Лукашук, "Еўрапейскае радыё для Беларусі", "Цыкл відэапраграмы “Ідэя Х”: "Акудовіч: Для мяне апрануць вышыванку — як сабор на плечы паставіць", “Барані сваё аж да знішчэння здраднікаў ― вось наша нацыянальная ідэя”, "Не хачу чапаць Ісуса"". Вялікае інтэрв'ю з Віктарам Марціновічам, "Варанецкі: Трэба ўсвядоміць — мы ўсе стаім на плячах нашых продкаў".

Зміцер Лукашук, "Еўрапейскае радыё для Беларусі", "Фактчэк. Ці зарабляе Беларусь на гандлі антрацытам з "ДНР"

Ларыса Малахава, "Имена", "Малышка со стальным стержнем. Как Кира добилась лечения для себя и всех хрустальных детей в Беларуси"

Дзяніс Марціновіч, TUT.BY, «Кто и когда расстреливал людей в Куропатах. 10 вопросов и ответов по материалам следствия»

Наталля Мацевасян, "Звязда", "Без Бога выправіцца немагчыма". Як жанчынам пасля калоній і выцвярэзнікаў даюць прытулак пры манастыры

Станіслаў Івашкевіч, "Белсат", "Як энергетыкі распільваюць грошы на ачыстку кацельных"

Наста Рэзнікава, Ірына Арахоўская, "Белсат", "Альманы. Балоты пад пагрозаю. Спецпраект"

Алена Спасюк, Naviny.by, "Как белорусские заключенные делают мебель и продают ее во Францию"

Віталь Цыганкоў, "Радыё Свабода". "Адам Міхнік: «Менск — гэта горад не для дыктатуры, а для дэмакратыі і свабодных людзей».

Конкурс «Вольнае слова» ладзіцца з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

У 2014 годзе лаўрэатам другой прэміі ў галіне «Аналітычныя жанры» стала журналістка НЧ Валярына Кустава (артыкул  «Бомба жывой Беларусі. Яшчэ адна рэцэнзія на спрэчны фільм»). У 2015 годзе за артыкул «Кібаргі» — хлопцы з суседняга двара» ў намінацыі  «Мастацка-публіцыстычныя творы» перамог карэспандэнт «Новага Часу» Зміцер Галко.

Рэдакцыя «Новага Часу» віншуе Дзяніса Івашына і зычыць яму перамогі!


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!