Журналіст «Прэсбола» Сяргей Шчурко на волі (фотафакт)

Сёння з ізалятара ў Жодзіна пасля 15 сутак арышту выйшаў Сяргей Шчурко — адзін з самых вядомых беларускіх спартыўных журналістаў. Ён таксама займаецца арганізацыяй дабрачынных праектаў з удзелам зорак беларускага спорту.
Сяргея Кайко

Сяргея Кайко

Яго сустрэлі калегі і сябры.

Нагадаем, Сяргей быў затрыманы 14 верасня. Шчурко перастаў выходзіць на сувязь пасля 13.00, паведаміўшы, што да яго для гутаркі едуць супрацоўнікі міліцыі. Пазней стала вядома, што Сяргей — на Акрэсціна. 

Шмат хто лічыў, што затрыманне Шчурко — гэта помста міністра спорту, які не дараваў журналісту за адкрытую грамадзянскую пазіцыю, падтрымку пратэстаў і беларускіх спартоўцаў, што здолелі выказаць сваю пазіцыю.

Таксама Сяргей не аднаразова крытыкаваў пазіцыю міністэрства і асабіста міністра на сваёй старонцы ў фэйсбуку.
Фота Сяргея Кайко

Фота Сяргея Кайко



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: