Журналіста Яўгена Меркіса адправілі даседжваць 12 сутак

29 верасня з гомельскага ІЧУ не выйшаў журналіст Яўген Меркіс. Яму дадалі яшчэ 12 дзён арышту.


Сёння калегі і сябры збіраліся сустракаць з гомельскага ІЧУ журналіста Яўгена Меркіса. Ён адбываў там 15-дзённы арышт за нібыта ўдзел у несанкцыянавай акцыі. Калегі Меркіса даведаліся, што ён не выйдзе сёння на свабоду — яму дадалі 12 дзён арышту.

Меркіса накіравалі «дасядзець» 12 сутак, якія ён не адбыў пасля 15-дзённага арышту ў жніўні. 15 жніўня пасля сустрэчы з жыхарамі Гомеля старшыня аблвыканкаму Генадзь Салавей абяцаў адпусціць з ІЧУ і СІЗА ўсіх арыштаваных.

15 і 16 жніўня амаль усе затрыманыя выйшлі на свабоду, у тым ліку і Меркіс.

Паводле Радыё Свабода



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: