Журналіста Пачобута не выпусцілі з турмы пасля скаргі

Журналіст Анджэй Пачобут падаваў скаргу, каб яму змянілі меру стрымання і выпусцілі з-пад варты. Суд Партызанскага раёна Мінска не задаволіў ягоную скаргу. Паседжанне прайшло 23 ліпеня, паведамляе «Радыё Свабода».
Анджэй Пачобут. Архіўнае фота

Анджэй Пачобут. Архіўнае фота


«Спрабую зразумець: пад варту Анджэя ўзялі, каб ён не мог збегчы з краіны і схавацца ад правасуддзя. Адначасна яму прапаноўвалі выехаць з Беларусі ў адзін канец (то-бок схавацца назаўсёды), але ён адмаўляецца. Тым не меней, скаргу [на ўзяцце пад] варту не задаволілі, каб ён не схаваўся. Такое вось „лагічнае“ кола», — пракаментавала сітуацыю жонка Анджэя Аксана Пачобут.

Анджэй Пачобут праходзіць па «польскай справе». Генеральная пракуратура завяла гэтую справу «за распальванне рэлігійнай і нацыянальнай варожасці» (частка 3 артыкула 130 КК) супраць старшыні Саюза палякаў Беларусі Анжалікі Борыс і іншых асобаў. Пачобуту пагражае да 12 гадоў калоніі.

Трох фігурантак «польскай справы» Ірэну Бярнацкую, Марыю Цішкоўскую і Ганну Панішаву сёлета ў траўні вызвалілі ўзамен на выезд з Беларусі. Пачобут адмовіўся ад такой прапановы. За кратамі па гэтай справе застаецца ён і Анжаліка Борыс.

Цяпер Пачобут у жодзінскім СІЗА.

У Анджэя хворае сэрца. Раней, асабліва ў спёку, у яго часта здараліся прыступы, ён слабеў, клаўся ў шпіталь праз парушаны рытм сэрца.

Сёлета ў чэрвені-ліпені ён у цяжкай форме, з ягоных словаў, перахварэў у турме на каронавірус, дыягназ пацвердзілі турэмныя медыкі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: