Журналіста «Першага рэгіёну» шпіталізавалі — напярэдадні прысуду за абразу Лукашэнкі

Сяргея Гардзіевіча абвінавачваюць у абразе беларускага кіраўніка і паклёпе ды абразе двух міліцыянтаў. Сваю віну журналіст не прызнаў. Пацярпелыя міліцыянты заяўлялі аб матэрыяльнай кампенсацыі па 2 тысячы рублёў.

Журналіста абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі і паклёпе на яго, а таксама ў абразе двух мясцовых міліцыянтаў у чаце тэлеграм-каналу «Реальный Дрогичин».

Справу Сяргея Гардзіевіча разглядае суд Іванаўскага раёну Брэсцкай вобласці. Вынясенне прысуду чакалася 19 ліпеня, але з незразумелых прычынаў разгляд справы прадоўжылі — прысуд адклалі на 23 ліпеня.

Калегі Сяргея Гардзіевіча паведамілі "Свабодзе", што 22 ліпеня ў яго ўпаў ціск і ён страціў прытомнасць, яго паклалі ў шпіталь. У суд паехалі ягоныя адвакаты. Гардзіевічу нядаўна споўнілася 50 гадоў.

Сяргея Гардзіевіча абвінавачваюць у абразе беларускага кіраўніка і паклёпе ды абразе двух міліцыянтаў у чаце — усяго паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса РБ: 188 (паклёп), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) КК РБ.

Сваю віну журналіст не прызнаў. Пацярпелыя міліцыянты заяўлялі аб матэрыяльнай кампенсацыі па 2 тысячы рублёў.

Затрымлівалі Сяргея Гардзіевіча 22 снежня 2020 года (таму праваабаронцы прызнавалі яго палітвязням), некалькі месяцаў ён правёў пад хатнім арыштам, цяпер — пад падпіскай аб нявыездзе. Першае судовае пасяджэнне над ім правялі 24 чэрвеня, а другое — 5 ліпеня.

Паводле spring96.org



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: