Журналіста Рамана Васюковіча сёння будуць судзіць

Журналіста «Настоящего времени» Рамана Васюковіча будуць судзіць за працу без акрэдытацыі.

Рамана Васюковіча вінавацяць у працы без акрэдытацыі за выхад у жывы эфір праграмы «Главное» 25 траўня.
Сёння, 2 ліпеня, журналіста выклікалі ў Першамайскае РУУС Мінска, дзе апыталі з нагоды яго супрацоўніцтва з міжнародным тэлеканалам «Настоящее время» і склалі адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ (арт. 23.5 КаАП).

Пратаколы па гэтым артыкуле часта складаюць на журналістаў, якія не здолелі атрымаць акрэдытацыю МЗС Беларусі і рыхтавалі матэрыялы ў замежныя медыя.

Суд Першамайскага раёна разгледзіць справу журналіста сёння а 14 гадзіне, але сам Раман не зможа прысутнічаць на пасяджэнні. Журналісту пагражае штраф ад 20 да 30 базавых велічынь.

Прэс-службы ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў»

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: