Журналіста «Трыбуны» Дзмітрыя Руто з СІЗА сустрэлі Хіжынкова, Удрыс, Папоў, Хамутоўскі, Ганін і іншыя

Аўтар спартыўнага выдання выйшаў на свабоду пасля 15 сутак арышту на свабоду за чырвона-белы шалік зборнай Беларусі ў аўто.


Сустракаць Дзмітрыя Руто ў Баранавічы прыехалі Вольга Хіжынкова,валейбаліст Артур Удрыс, барэц Сцяпан Папоў, гандбольны трэнер Канстанцін Якаўлеў, экс-футбаліст Васіль Хамутоўскі, лёгкаатлет Андрэй Краўчанка, баец Іван Ганін і іншыя, паведамляе «Трыбуна».

— У чарговы раз я пераканаўся, што наша галоўная каштоўнасць — гэта людзі, — адзначыў Дзмітрый Руто. — Людзі, якія былі тут, на Акрэсціна, і ў ІЧУ. Яны — рухавік краіны, рухавік ўсіх ідэй. І я не ведаю, якія мэты цяпер пераследуюцца гэтымі затрыманнямі. Мне здаецца, што наадварот гэта толькі ўмацоўвае людзей.

Ён таксама распавёў, як яго затрымлівалі:

— Бліскучая аперацыя. Прыехаў на працу. У машыне ляжаў футбольны шалік чырвона-белы, без «Жыве Беларусь», без усяго. Ён у мяне з 90-х гадоў, я з ім на футбол яшчэ разам з бацькам хадзіў. Патэлефанавалі ППС-нікі, сказалі, што машына перашкаджае праезду. Выйшаў, у выніку прыбіраю машыну дагэтуль: не ведаю, праўда, дзе яна цяпер. У душы была думка, што рана ці позна павінна адбыцца такое. Успрымаў гэта ўсё як нейкую гульню і нават памятаю, аператыўнікі, якія адводзілі мяне РУУС сказалі, што даўно не сустракалі такога адэкватнага затрымлівання. Проста не бачыў сэнсу, чаго адмаўляцца?

Арыштаванаму аўтару канала «ЧестнОК» Аляксандру Івуліну засталося адбыць 17 сутак, а мантажору праекта і экс-супрацоўніку БТРК Яраславу Пісарэнка — 2 сутак.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: