Журналістам «Белсату» скасавалі забарону на выезд за межы Беларусі

Пра гэта паведаміла журналістка Вольга Чайчыц у сваім Фэйсбуку.

Журналісты Вольга Чайчыц і Андрусь Козел, фота  Belsat.eu

«Юрыдычных падставаў абмяжоўваць нас не было. І сёння судвыканаўца вымушана была адклікаць забарону на выезд. Суддзя дзяржынскага суда падцвердзіла, што я свабодна ў праве перамяшчэння», — напісала Вольга Чайчыц.

Нагадаем, учора судовая выканаўца Яна Васюк выклікала Вольгу Чайчыц і Андруся Козела, паведаміўшы, што ім абмежавалі выезд з краіны.

Журналісты паказалі ёй квітанцыі аб аплаце ўсіх штрафаў, на што ім адказалі, што немагчыма праверыць, ці ўся сума сплачаная – бо «не працуе база». Судовая выканаўца таксама папрасіла прывезці ўсе квітанцыі аб аплаце штрафаў за мінулы год.

10 верасня суддзя Дзяржынскага раённага суду пастанавіла спагнаць з Вольгі Чайчыц Br 980 за фотарэпартаж з пікету абаронцаў Курапатаў каля рэстарацыі «Поедем поедим».

Гэты штраф стаў для журналісткі дзясятым за сёлета, а іх агульная сума дасягнула ўжо Br 8330 – і працягвае расці. Адразу пасля інфармацыі пра штраф Чайчыц даведалася, што слонімская міліцыя склала на яе пратакол паводле артыкулу 22.9 КоАП.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • беларус
  • 2018-09-12 13:27:32
Раз судваканаўца суд прайграла, значыць на яе леглі страты за суд, а значыць - на мінфін, а значыць - на нас з вамі. Мы плоцім з уласнай кішэні за "геройствы" вось такіх судвыканаўцаў.
  • Юрыст
  • 2018-09-13 12:39:49
Ніхто не прайграў. Напісана ж "судвыканаўца вымушана была адклікаць забарону на выезд". Суд нічго не разглядаў. Вам плаціць на гэты раз не прыйдзецца))))
  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: