Журналістцы адключылі інтэрнэт за «штраф», якога не было

Вольга Чайчыц, былая журналістка  «Белсату», 28 лістапада атрымала SMS-паведамленне ад мабільнага аператара МТС, у якім гаворыцца, што, паводле рашэння судовага выканаўцы, паслугі сувязі спыненыя, паведамляе belsat.eu.

Судовы выканаўца Яна Васюк сцвярджае, што гэта зроблена «за суд у Лідзе [імаверна гаворка ідзе пра штраф за сюжэт, які выйшаў у эфіры “Белсату”]». Пра праблему з нясплочаным штрафам судовы выканаўца нібыта даўно паведаміла журналістцы праз Viber.

Вольга Чайчыц распавяла, што сёлета «ніякіх судоў па Лідзе не было», а ўсе штрафы за ранейшыя матэрыялы, апублікаваныя на Belsat.eu, былі сплачаныя.

«Яны абавязаныя прэтэнзіі выстаўляць у пісьмовым выглядзе на пошту. Без гэтага не могуць абмяжоўваць сувязь. Але нічога не было. На Viber мне таксама ніхто нічога не дасылаў», — кажа Вольга Чайчыц.

Хатні інтэрнэт, прывязаны да сім-карты МТС, у журналісткі таксама адключылі.


Летась Вольга Чайчыц стала тэлевізійнаю асобай года. У 2018-м яе часцей за іншых журналістаў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», штрафавалі за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

Паводле belsat.eu.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Грамадства: галоўнае

Больш цікавага на «Новым Часе»: