Журналістка «Белсата» Любоў Лунёва з турмы на Акрэсціна патрапіла ў кардыялогію

Яе забрала хуткая пасля затрымання на Маршы пенсіянераў.

Журналістку тэлеканалу «Белсат» Любоў Лунёву з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна ў Мінску забрала хуткая дапамога. Яе шпіталізавалі ў кардыялогію 9-га шпіталю Менску, інфармуе «Белсат».

Любоў Лунёва разам з аператарам Іванам Куракевічам былі затрыманыя падчас працы на маршы мудрасці 7 снежня. На іх склалі пратакол за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і даставілі на Акрэсціна да суду.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: