Журналістка Іна Студзінская выйшла на волю

Выпусцілі журналістку Іну Студзінскую. Яна некалькі дзён трымала галадоўку ў ізалятары на Акрэсціна, перадае «Радыё Свабода».

Іну Студзінскую затрымалі 16 ліпеня падчас атакі на мінскі офіс «Радыё Свабода».

За кратамі пакуль застаецца журналіст Алег Грудздзіловіч і кансультант Свабоды Ігар Лосік, у гэтыя дні яго судзяць у «палітычнай» справе. Яму пагражае да 15 гадоў турмы.

На мінулым тыдні з ізалятара на Акрэсціна выйшаў журналіст Алесь Дашчынскі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: